Bricolage NL  
 

Вытокі нацыяналізму (сучасная дыскусія аб паходжаньні й сутнасьці нацыяналізму) (біл.)

Додано 27 червня 2005 р., Mazepa

Уладзімер Роўда

Глябальны пераход да дэмакратыі, які пачаўся ў сярэдзіне 70-ых гадоў ХХ стагодзьдзя, і, асабліва, палітычныя й эканамічныя пераўтварэньні ў краінах Усходняй Эўропы й былога СССР, прыцягваюць пільную ўвагу да праблемы нацыяналізму й ягонай ролі ў гэтым працэсе. Многія сучасныя дасьледчыкі зь лібэральнага й сацыял-дэмакратычнага лягераў лічаць, што выбух нацыяналізму й распад раней устойлівых фэдэратыўных дзяржаваў у гэтым рэгіёне плянэты ствараюць пагрозу дэмакратызацыі, узводзяць новыя непераадольныя бар’еры між стабільнымі сыстэмамі Заходняй Эўропы й непрадказальнымі этнацэнтрысцкімі дзяржавамі Ўсходняй і Паўднёвай Эўропы. Звычайна ў якасьці прыкладаў нэгатыўнага разьвіцьця падзеяў прыводзяць былую Югаславію, а таксама новыя незалежныя краіны, якія ўтварыліся на руінах Савецкага Саюзу. Читати далі »